Мілыя фоты: малады бадзяжны зубр выйшаў з лесу знаёміцца з цялушкамі
Малады бадзяжны зубр выйшаў з лесу знаёміцца з цялушкамі паміж Шаркаўшчынай і Глыбокім.
Імаверна, ён уцёк ад суродзічаў з Чырвонаборскай папуляцыі ў Расонскім раёне і пайшоў вандраваць самастойна — такія выпадкі раз-пораз здараюцца.
Фоты зроблены некалькі дзён таму. Ці стаў ён прычынай якіх канфузаў і які яго далейшы лёс, пакуль невядома.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ