Антон вучыўся на другім курсе ў БНТУ, але быў адлічаны за свой учынак. Працаваў ў «Макдональдсе».

Тое здарэнне адбылося вечарам 18 чэрвеня. Паводле следства, хлопец у стане алкагольнага ап’янення сарваў дзяржаўны сцяг, які вісеў над пад'ездам у інтэрнаце, дзе ён жыве.

Мінкевіча затрымалі ў той жа дзень на 72 гадзіны. 20 ліпеня затрымалі яшчэ раз і выставілі абвінавачванне.

Суд ішоў два дні. Антон прызнаў віну. Пракурор запрасіў для Мінкевіча пакаранне ў выглядзе штрафу ў 150 базавых велічынь (4350 рублёў).

Менавіта такі прысуд і вынесла 14 верасня суддзя Казлова. 

Звычайна падобныя ўчынкі падпадаюць пад дзеянне артыкула 370 Крымінальнага кодэкса (знявага дзяржаўных сімвалаў). Аднак праваабаронцы фіксуюць таксама і справы, у якіх следства класіфікуе апаганьванне дзяржаўных сімвалаў як звычайнае хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0