Яго словы прыводзіць тэлеграм-канал Мінздароўя.

Паводле спецыяліста, магчымую эпідэмію грыпу чакаюць вясной 2022 года. Таму прышчапляцца ад грыпу можна не толькі ў кастрычніку, лістападзе, снежні, але ў студзені, лютым і нават сакавіку.

Ігар Стома нагадаў. што медыкі рэкамендуюць, каб інтэрвал паміж прышчэпкай ад кавіду і ад грыпу складаў 14 дзён. Але, пры жаданні пацыента, можна ўводзіць абедзве вакцыны адначасова ў адзін дзень.

Напрыклад, у адно плячо ўводзіцца вакцына супраць COVID-19, у іншае — супраць грыпу.

«Большасць краін свету рухаецца да таго, каб зніжаць гэты інтэрвал паміж вакцынамі і рабіць гэтыя прышчэпкі адначасова», — рэзюмаваў Ігар Стома.