Інцыдэнт адбыўся 11 верасня на ўчастку Пінскага памежнага атрада каля вёсцы Гаравіца.

«Пры аглядзе пагранзнака памежнікі заставы «Сварынь» выявілі пашкоджанні памежнага слупа і шчытка з выявай дзяржаўнага герба ў выглядзе прабоін ад шроту, як мяркуецца, стрэлам з паляўнічай стрэльбы. Вынікі праведзенай сустрэчы з украінскім бокам паказалі, што стрэлы рабіліся з тэрыторыі Украіны», — паведамляў учора Дзяржаўны памежны камітэт.

Украінскі памежны камітэт учора выказаў версію, што абстрэл мог быць з лодкі, што плыла па рацэ, таму каля гэтага месца не было знойдзена ніякіх гільз, або іншых наступстваў стрэлу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?