Справу разглядала суддзя Алена Цыганкова. Згодна з пратаколам, 2 верасня Уладзімір Пунько знаходзіўся на вуліцы Кірава ў Віцебску, кіруючы аўтамабілем Toyota, у якім на пярэдняй панэлі пад лабавым шклом знаходзілася палотнішча бела-чырвона-белага колеру. Тым самым, паводле пратакола, мужчына «наўмысна правёў адзіночны пікет без адпаведнага дазволу ўладаў».

Гаспадара машыны затрымалі 8 верасня, але праз суткі адпусцілі, а аўтамабіль арыштавалі і паставілі на паркоўку пры Чыгуначным АУС.

Уладзімір Пунько заявіў, што ў ягоным аўто ляжаў не бела-чырвона-белы сцяг, а простая сурвэтка, якой ён працірае пыл з лабавога шкла. Цэлы пачак такіх сурвэтак яму падарылі яшчэ ў маі.

«Дзе такія сурвэткі можна купіць?» — пацікавілася суддзя. «У Смаленску», — адказаў Уладзімір. Суддзя таксама зацікавілася, якімі асаблівымі якасцямі «валодаюць гэтыя сурвэткі». «Сухія ці вільготныя?» — удакладняла. І ў выніку прыйшла да высновы, што з дапамогай той сурвэткі мужчына яшчэ «праводзіў несанкцыянаванае пікетаванне».

Пасля абвяшчэння вердыкту суддзі Цыганковай Уладзіміра Пунько ўзяў пад варту супрацоўнік міліцыі — проста на выхадзе з залы пасяджэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0