Пра гэта «Свабодзе» паведамілі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Пецярбургу.

Сяргея Непагоду затрымалі 16 верасня на выхадзе са следчага ізалятара.

Удзельнік пратэстаў у Маладзечне быў затрыманы ў Пецярбургу ў сакавіку. 41-гадовы мужчына ўцёк з Беларусь летась, пасля таго як 19 чэрвеня 2020-га паспрабаваў адбіць у сілавікоў удзельніка акцыі на скрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец і Багдана Хмяльніцкага ў Маладзечне. 

Экстрадзіруюць таксама Уладзіслава Чакалава. У Беларусі на мужчыну заведзеная крымінальная справа за фінансаванне пратэснай дзейнасці.

Нагадаем, што раней былі экстрадзіраваны з Расіі баксёр Аляксей Кудзін з Маладзечна і берасцеец Вадзім Дубоўскі. Кудзін, што быў у вышуку, атрымаў тры гады калоніі.