У адпаведнасці з графікам, у чацвёртым квартале, як і ў трэцім, не прадугледжаныя пастаўкі на Наваполацкі НПЗ (ААТ «Нафтан»), а пастаўкі на Мазырскі НПЗ знізяцца з 2,36 млн т у III квартале да 1,98 млн т у IV квартале, піша Інтэрфакс.

Мінфін ЗША 19 красавіка адмяніў мараторый на санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», яго гандлёвага прадстаўніцтва ў ЗША і сямі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, у прыватнасці НПЗ «Нафтан». Да 3 чэрвеня 2021 года былі дазволеныя толькі тыя аперацыі з гэтымі кампаніямі, якія неабходныя для завяршэння супрацоўніцтва з імі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0