Падчас візіту ў Францыю Ціханоўская была запрошана наведаць будынак Парыжскай оперы — яе ў 1963-64 гг. распісаў Марк Шагал. На роспісу сюжэт оперы «Фідэль» Бетховена, дзе жонка імкнецца вызваліць свайго мужа з турмы, што нагадвае падзеі ў Беларусі. На творы можна разгледзець родныя мясціны Шагала — кафедральны сабор у Віцебску.

Ціханоўская наведала і выставу Хаіма Суціна, які нарадзіўся ў Смілавічах: «Некалькі яго карцін — дзякуючы людзям як Віктар Бабарыка — праз дзесяцігоддзі знайшлі шлях у Беларусь, а «Ева» стала сімвалам нашага пратэсту. Гісторыі Суціна і Шагала — пра тое, як рознымі спосабамі можна выбудоўваць свой шлях дадому».

Разам з паслом Літвы і намеснікам пасла Польшчы Ціханоўская ўсклала кветкі да помніка Адаму Міцкевічу. Яна адзначыла, што сапраўдныя каштоўнасці аб'ядноўваюць — як паэты і мастакі яднаюць народы, так і беларусы яднаюць краіны ў жаданні падтрымаць нас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0