Здарэнне адбылося ў суботу, 18 верасня, каля 18.00, на 85-м км аўтадарогі Мінск — Гродна. Кіроўца «Таёты» не ўлічыў надвор'е, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, пасля чаго аўтамабіль апынуўся ў кювеце.

Артыст, які знаходзіўся на заднім сядзенні, быў дастаўлены для абследавання ў бальніцу.

Кай (Кайрат) Метаў нарадзіўся ў 1964-м годзе ў Казахстане, але кар'еру зрабіў у Расіі. Сярод яго так званых хітоў «Где-то далеко ідут дожді», «Мама, я хачу быць піянерам» і «Дай жа мне [шчасця глыток]».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0