Ён абвінавачваўся ў махлярстве і перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў, піша БелТА.

Уладзіміра Дударава прызналі вінаватым у злачынствах, прадугледжаных ч. 3 арт. 426, ч. 4 арт. 209 КК. «Дзеянні, учыненыя Уладзімірам Дударавым, яўна выходзілі за межы яго службовых паўнамоцтваў і пацягнулі істотную шкоду дзяржаве і грамадскім інтарэсам», — адзначылі ў судзе.

У 2006 годзе Уладзімір Дудараў, службовая асоба гарвыканкама, быў абраны старшынёй жыллёва-будаўнічага кааператыва «Цэнтр Дом» (ЖБК). Паведамляецца, што ў 2008-м ён, выкарыстоўваючы сваё становішча, незаконна завалодаў тэхнічным паверхам над сваёй кватэрай, коштам больш за 413 млн недэнамінаваных рублёў. Пасля гэтага без пагаднення членаў ЖБК унёс змены ў праектна-каштарысную дакументацыю дома.

У 2015-м ён быў на пасадзе начальніка аддзела будаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама. Для свайго бацькі ён знайшоў аднапавярховы драўляны дом на вуліцы Вербавай і дапамог аформіць куплю-продаж. Аб'ект у адпаведнасці з генпланам абласнога цэнтра знаходзіцца ў ландшафтна-рэкрэацыйнай зоне, дзе забаронена пашырэнне і будаўніцтва новай сядзібнай забудовы. Дудараў пра гэта ведаў, аднак ад імя свайго бацькі звярнуўся да ІП для падрыхтоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі, каб пачаць будаўнічыя працы на месцы набытага дома. ІП зрабіла праекты. Пазней, у 2017-м, Дудараў звярнуўся да начальніка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва і пераканаў яго ўзгадніць праект. Пасля ўзгадніў са службовымі асобамі ТАА «ГрадБудАльянс» працы на участку. Гэта кваліфікавалася як самавольнае будаўніцтва.

З 21 верасня 2018 года па 7 жніўня 2019-га Дудараў быў на пасадзе намесніка старшыні гарвыканкама. У красавіку 2019-га ён даў указанне начальніку ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва не прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці свайго бацьку за самавольнае будаўніцтва па скарзе аднаго з жыхароў Магілёва і не зносіць пабудовы. З мэтай легалізацыі самавольнага будаўніцтва арганізаваў складанне дэфектнага акту ТАА «ГрадБудАльянс» аб разбурэнні падмурка названага дома, што нібыта і паслужыла прычынай ўзвядзення новай пабудовы.

У маі 2020 года Дудараў стаў абласным каардынатарам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, але ў чэрвені таго ж года быў затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0