Пратэстуючы супраць абмежавання сваіх правоў жанчыны Афганістана запусцілі флэшмоб у сацыяльных сетках з хэштэгамі #DoNotTouchMyClothes і #AfghanistanCulturе.

Абвясціла кампанію Бахар Джалал, былая выкладчыца Амерыканскага ўніверсітэта Афганістана. Яе калегі і іншыя жанчыны падтрымалі ініцыятыву.

«За ўсю гісторыю Афганістана ні адна жанчына не апраналася падобным чынам, — пракаментавала Джалал фота жанчыны ў паранджы. — Я размясціла сваю фатаграфію ў традыцыйнай афганскай вопратцы, каб інфармаваць, адукоўваць і аспрэчваць дэзынфармацыю, якая распаўсюджваецца Талібанам.

Так афганскіх жанчын бачаць талібы. Фота: з адкрытых крыніц

Так афганскіх жанчын бачаць талібы. Фота: з адкрытых крыніц

Чытайце таксама: Як афганскія жанчыны жывуць пры талібах і чаго баяцца 

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0