Dado Ruvic / Reuters

Dado Ruvic / Reuters

Пра гэта заявіла кампанія-вытворца прэпарата Pfizer/BioNTech, паведамляе Reuters.

Вытворцы плануюць прасіць дазвол на прышчэпку вакцынай дзяцей у ЗША і ў краінах Еўропы.

«Ад ліпеня колькасць выпадкаў захворвання на COVID-19 ў ЗША вырасла прыкладна на 240%, што павялічвае патрэбнасць у вакцынацыі.

Вынікі даследаванняў даюць магчымасць для атрымання дазволу на нашу вакцыну для дзяцей ад 5 да 11 гадоў, і мы плануем тэрмінова падаць іх ва ўпраўленне па харчаванні і медыкаментах ЗША і ў іншыя рэгулятарныя органы», — заявіў выканаўчы дырэктар Pfizer Альберт Бурла.

Чыноўнікі ведамства аховы здароўя ЗША лічаць, што рэгулятарныя органы могуць прыняць рашэнне аб тым, што прышчэпкі дзяцей малодшага ўзросту бяспечныя і эфектыўныя, на працягу трох тыдняў пасля таго, як вытворца падасць запыт на дазвол.

Вакцына Pfizer ўжо дазволена для дзяцей ва ўзросце 12 гадоў і старэйшых у многіх краінах, уключаючы ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0