Суразмоўца паведаміў, што ад яе імя адкрыта некалькі крэдытных дамоваў і для таго, каб іх закрыць, пацярпелай неабходна здзейсніць некалькі дзеянняў пад яго кіраўніцтвам, паведамляе СК.

У нейкі момант жанчына засумнявалася ў тым, што мужчына сапраўды з'яўляецца работнікам асацыяцыі банкаў і паведаміла яму пра гэта.

Каб развеяць сумневы пацярпелай ілжэбанкір даслаў ёй у Viber фатаграфію пасведчання супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Мінчанка паверыла названай інфармацыі і аформіла яшчэ два крэдыты.

Пасля таго, як жанчына, прытрымліваючыся інструкцыі, дазволіла ім падключэнне да свайго мабільнага тэлефона праз той самы дадатак, тыя змаглі даведацца рэквізіты яе банкаўскіх плацежных картак, аўтарызавацца ад яе імя ў асабістым кабінеце інтэрнэт-банкінгу і дыстанцыйна распараджацца грашыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0