У зняволенні лідчук Сасноўскі ўжо амаль 4 месяцы. Што пра яго чуваць? 

Чытайце таксама: Хто такі Дзмітрый Сасноўскі, якога абвінавачваюць у замаху на Азаронка? Падрабязнасці

Мы спыталі яго жонку, Ксенію Сасноўскую, якая гадуе 6-гадовага сына. 

«Я не магу казаць вельмі шмат, бо і я пад падпіскай, і адвакат пад падпіскай. Інфармацыю чэрпаю ў асноўным з лістоў, сачу ў іх за яго настроевымі арэлямі — то вельмі жаласны стан, то, наадварот, узнёслы. Кажа, што тое, што паказвалі па тэлевізары, — усё няпраўда», — гаворыць яна. 

Жанчына лічыць, што мужа падставілі. 

«Я думаю, ён ішоў на нейкую сустрэчу, якая набыла вось такую форму. Яго падставілі, каб адбылася такая сітуацыя. Сам ён чалавек не радыкальны, гаворыць павольна, удумліва, гэта моцна разыходзіцца з прачытаным завучаным тэкстам па тэлебачанні. 

Вядома, гэта ўдар для нас, не скажу што страта — чалавек жывы, але гэта пустата. Яго не хапае, у кожным дні не хапае. Я ведаю, што ён ні ў чым не вінаваты. Сыну 6 гадоў, кажу яму, што бацька з'ехаў на работу», — сказала Ксенія. 

Ці адчувае яна салідарнасць? 

«У маім атачэнні ўсе імкнуцца падтрымаць, цікавяцца, што там у яго новага, як ён. Не было такога, каб мне хто ў твар сказаў, што мой муж — злачынца. Ні я так не лічу, ні ён сам, ні навакольныя. Я працую майстрам па манікюры — ніхто мне не сказаў, што мой муж — тэрарыст, кліенты імкнуцца падтрымаць. Усе бяруцца за галаву: «Гамон, падстава!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0