Мінздароўя: За суткі 1989 выпадкаў каранавіруса. Гэта рэкорд
Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 1989 выпадкаў каранавіруса, гэта рэкорд за ўвесь час.
Учора, 21 верасня, было 1917 выпадкаў. З пачатку пандэміі — 522 275.
Сёння выпісалі 1490 чалавек, за ўвесь час выздаравелі 507 413 чалавек.
З пачатку эпідэміі памёр 4041 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй (13 за суткі), паведамляе Мінздароўя.
За мінулыя суткі выканана 30 939 тэстаў.
Чытайце таксама: «Маці 75 год, вакцынавалася, лёгка перанесла, а я не паспеў». Беларусы, што цяпер лечацца ад «кароны», пра сітуацыю ў бальніцах
«За два тыдні верасня прыняла столькі ж пацыентаў, колькі ў студзені. І гэта яшчэ не пік». Медыкі і пацыенты пра чацвёртую хвалю кавіду
Карона наступае на Мінск: людзі гадзінамі чакаюць хуткую, дактары кажуць, што маштаб абяцае быць большым, чым летась
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ