Адна з затрыманых — Ганна Аблаб. Яна працуе на чыгунцы каля 15 гадоў, графіст у Цэнтры кіравання перавозкамі. Жанчыну затрымалі 20 верасня.

Фоты з сацыяльных сетак

Фоты з сацыяльных сетак

«Дома быў вобшук. Канфіскавалі цвёрды дыск з камп’ютара. Прыходзілі па артыкуле 356 «Здрада дзяржаве», — расказвае калега.

Ганна — маці траіх дзяцей, старэйшаму 18. Жанчына была ў адпачынку і на працу мусіла выйсці ў наступны панядзелак.

У якім статусе Ганна, невядома. Цяпер яна ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ.

Там жа знаходзіцца яшчэ адзін супрацоўнік чыгункі — Сяргей Дзюба. Дакладней, былы супрацоўнік — яго звольнілі паўгода таму за забастоўку. Сяргей працаваў у Мінску цягніковым дыспетчарам.

«У панядзелак каля пятай вечара прыйшлі з вобшукам, а пасля забралі тыпу на прафілактычную гутарку. Нешта па чыгуначных справах. На наступны дзень сказалі, што яго перавялі ў следчы ізалятар», — дзеляцца блізкія.

Па інфармацыі «НН», да Сяргея прыходзілі па тым жа 356 артыкуле. Раней мужчына не затрымліваўся.

У «амерыканку» змешчаны таксама Аляксандр Гашнікаў з БМЗ. Ён слесар-рамонтнік, на заводзе працаваў больш за 10 гадоў. 

Аляксандр — член незалежнага прафсаюза. У ліпені адседзеў 15 сутак за каментар у інтэрнэце. Пасля чаго даведаўся, што хутка застанецца без працы: з кастрычніка мужчыне не працягваюць кантракт.

Падрабязнасці затрымання калегі пакуль не раскрываюць. Кажуць, што 17 верасня Аляксандр пайшоў у гараж і не вярнуўся дадому. Некалькі дзён пра яго месцазнаходжанне не было вядома.

Затрыманні супрацоўнікаў розных прадпрыемстваў ідуць ужо некалькі дзён. На «Гродна Азоце» былі затрыманыя сем чалавек. Па інфармацыі «Вясны» двое з іх — Сяргей Шэлест і Андрэй Пагерыла — у СІЗА КДБ.

Работнікі чыгункі Дзяніс Берген і Таццяна Андрушкевіч пасля вобшукаў атрымалі па 15 сутак — за непадпарадкаванне (артыкул 24.3 КаАП).

Чытайце таксама:

Хапун на «Гродна Азоце»: «Магчымасці таго, што прыйдуць па мяне, ніколі не выключаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0