Жанчына размясціла ў сацыяльных сетках негатыўны каментар пад фота супрацоўніка, паведамляе «Вясна». 

Па патрабаванні пракурора судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Пасля затрымання і допыту прадстаўнікамі ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Вольгу Шукаловіч звольнілі з працы.

У ходзе судовых спрэчак дзяржабвінавачванне запрасіла для Вольгі абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, а таксама задаволіць матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды для пацярпелага ў памеры 1000 рублёў. Мабільны тэлефон, як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваць у даход дзяржавы.

Суддзя Новікава цалкам падтрымала абвінавачанне — пакараць Шукаловіч двумя гадамі «хатняй хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0