«Паша ўчора першы раз патэлефанаваў з калоніі! Гэта дзіва, але яны адтуль, і праўда, часам тэлефануюць на вайбер! З відэа. Я яго бачыла на экране тэлефона — дзівосныя, забытыя адчуванні, рукі дагэтуль, здаецца, дрыжаць. Але самае незвычайнае: я б ніколі ў жыцці не падумала, што Севярынец лысы і ў зэкаўскай робе будзе выглядаць так стылёва», — напісала яна.

Адрас Паўла Севярынца наступны: 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская д. 8. ВК №17

Паўла затрымалі больш за год таму, 7 чэрвеня 2020 года, пасля пікета на Камароўцы ў падтрымку Святланы і Сяргея Ціханоўскіх.

25 мая 2021 года ў Магілёўскім абласным судзе яго прысудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0