Следства прызнала вінаватымі ў аварыі начальніка змены Калінчанку і аператара Раманенку. 23 верасня суд Светлагорскага раёна пастанавіў пакараць Калінчанку пазбаўленнем волі на 4 гады ў калоніі агульнага рэжыму, Раманенку — «хіміяй» на 2 гады. Суд праходзіў у закрытым рэжыме па патрабаванні адваката адказчыка.

«Пакаралі начальніка змены і аператара — гэта самы нізкі ўзровень адказных. Фактычна гэта «стрэлачнікі». А цяпер гэта трагедыя для трох сем'яў: і загінулага Сасноўскага, і пакараных па судзе начальніка змены і аператара», — распавёў БелаПАН экалагічны актывіст Анатоль Змітровіч, які назіраў за судом.

«Светлагорскі ЦКК» абавязалі выплаціць на карысць мамы загінулага Аляксея Сасноўскага 50 тысяч рублёў і 30 тысяч рублёў яго ўдаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0