Раней сёстры стаялі толькі на прафілактычным уліку як «схільныя да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці».

Нагадаем, сясцёр Міронцавых абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС. А Вікторыю таксама ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак. 1 красавіка Анастасію Міронцаву асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі, Вікторыю — да 2,5 года.

Падтрымаць сясцёр лістамі і паштоўкамі можна па адрасе:

ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Міронцавай Вікторыі Віктараўне
Міронцавай Анастасіі Віктараўне

Чытайце таксама: Гісторыя адной сям'і: дзве сястры сядзяць у СІЗА за «палітыку», трэцяя з'ехала з краіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0