Раніцай 11 жніўня брыгадзір шляхоў на рэйках непадалёк ад чыгуначнай станцыі Мірадзіна заўважыў рэч, падобную да выбуховай прылады. Тады спынілі рух цягнікоў на паўтары гадзіны.

Падобныя прадметы знаходзілі работнікі БЧ 24 і 31 жніўня паміж рэйкамі каля станцый Цітоўка і Бабіна. Яшчэ адну прыладу 16 верасня знайшла прадавачка «Табакеркі» каля гандлёвага шапіка ў Бабруйску.

А 24 верасня на стрэльбішчы «Кісялевічы» быў спалены стралковы цір, які належыць в/ч 5527.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку МУС, УУС Магілёўшчыны і ГУБАЗіК заяўляюць, што знайшлі вінаватых. Паведамляецца, што гэта трое жыхароў Бабруйска 27, 30 і 45 гадоў.

Следчыя распачалі крымінальныя справы за пагрозу здзяйснення акта тэрарызму і акт тэрарызму. Адзначаецца, што адзін з фігурантаў раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?