«25 верасня супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС, забяспечваючы бяспеку дарожнага руху на праспекце Дзяржынскага, убачылі, як у горад па сустрэчнай паласе заязджае фура. Інспектары паспрабавалі затрымаць парушальніка, аднак той працягнуў рух. Праз некалькі хвілін міліцыянерам удалося спыніць грузавік. За рулём знаходзіўся мужчына, па яго знешнім выглядзе было зразумела, што ён п'яны. Кіроўцу даставілі на агляд. Канцэнтрацыя алкаголю ў яго арганізме склала 1,77 праміле», — гаворыцца ў паведамленні.

Пазней дальнабойшчык растлумачыў, што ён вярнуўся з рэйса і выпіў 300 грам каньяку. Аднак на пытанне інспектара, чаму сеў за руль у такім стане, кіроўца адказаць не змог. Інспектары даставілі парушальніка ў выцвярэзнік. Аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0