Сяргей Герасімец нарадзіўся ў Кіеве, пачынаў спартыўную кар'еру ў мясцовым «Дынама». Быў таксама гульцом данецкага «Шахцёра», мінскага «Дынама», «Зеніта», іншых клубаў. Завяршыў кар'еру футбаліста ў 2002 годзе ў беларускім клубе «Тарпеда-МАЗ». Далей працаваў трэнерам у дробных расійскіх футбольных клубах. 

Пасля распаду СССР па запрашэнні Міхаіла Вергеенка стаў гульцом беларускай зборнай па футболе, правёў у складзе каманды 25 гульняў, у якіх забіў 7 мячоў. Асабліва запомніўся пераможны гол у гульні з Нідэрландамі ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы, забіты ў чэрвені 1995 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0