Следства лічыць, што дзейнасць суполкі, створанай Навальным і яго паплечнікамі, была накіравана на «дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і іх палітыкі, дэстабілізацыю абстаноўкі ў рэгіёнах». Акрамя таго, лічыць следства, фігуранты справы стваралі пратэсныя настроі і праводзілі пратэсныя акцыі, што перарастал ў масавыя беспарадкі.

Па артыкуле аб арганізацыі экстрэмісцкай супольнасці Навальнаму, што знаходзіцца за кратамі ад 17 студзеня, Волкаву і Жданаву пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Падазраванымі па артыкуле аб удзеле ў гэтай суполцы праходзяць яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку Любоў Собаль, Генадзь Албураў і Руслан Шаведдзінаў — ім пагражае да шасці гадоў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0