Паводле следства, 11 жніўня 2020 года, прыкладна каля апоўначы, Кірыл «узяў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, далучыўся да неўстаноўленых асоб і рухаўся па праспекце Пушкіна, Прытыцкага і Кальварыйскай, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў. Выкрыкваў лозунгі і гучна пляскаў у далоні, парушаючы спакой грамадзян. Каля дому №37 на вуліцы Кальварыйскай перагарадзіў рух транспарту».

Чарткоў сваю віну прызнаў часткова, але паведаміў, што спыняў тралейбус 77 маршруту. Астатняга транспарту там не было.

У судзе патлумачыў, што 10 жніўня 2020 выйшаў на вуліцу з-за заклікаў у інтэрнэце. З дому пайшоў на Кальварыйскую паглядзець, што адбываецца ў горадзе.

Прызнаўся, што спыніў тралейбус 77, каб саступіць месца хуткай дапамогі. Пастаяў каля хвіліны. Потым, калі кіроўца папрасіў адысці, ён адышоў у бок.

«Мінсктранс» запрасіў кампенсацыі ў 21 тысячу рублёў, паведамляюць праваабаронцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0