Са слоў Маргуліс, яе дзядуля нарадзіўся ў Беларусі. Прыкладна ў 1870 годзе ён з'ехаў і прыбыў у Літ — невялікі партовы горад на беразе Паўночнага мора, цяпер гэта раён сталіцы Шатландыі Эдынбурга.

Па словах актрысы, дзядуля спачатку займаўся ў Шатландыі гандлем, а пасля змог набыць невялікую краму ювелірных вырабаў у Глазга.

Мірыям Маргуліс здымалася ў кіно, серыялах і занімалася агучкай. У фільмах «Гары Потэр і таемны пакой» і «Гары Потэр і дары смерці. Частка 2» яна сыграла Памону Спраўт — прафесара травалогіі і дэкана факультэта Хафлпаф школы вядзьмарства Хогвартс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0