Меркаванні

Павел Сапелка: Нельга адным ці двума паведамленнямі ў сацсетцы распаліць варожасць ці варажнечу 

Больш за 200 крымінальных спраў завялі апошнімі днямі ў сувязі з каментарамі з нагоды гібелі 28 верасня супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і мінчука Андрэя Зельцэра. Згодна са звесткамі, якія сабраў Праваабарончы цэнтр «Вясна», больш за 110 чалавек затрыманыя па крымінальнай справе паводле артыкулаў 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Юрыст «Вясны» Павел Сапелка тлумачыць, чаму палітычныя матывы зняволення людзей у гэтай крымінальнай справе відавочныя.

Павел Сапелка, фота з фэйсбука

«Наступствы перастрэлкі ў Мінску могуць мець разбуральны эфект для рэштак законнасці і правоў грамадзян: мы зноў назіраем дзяржаўную палітыку двайных стандартаў, калі адзін з бакоў узброены і ўтрымлівае ўладу, а таму — мае рацыю.

Наогул жа прынцыпы свабоды выказвання меркавання заснаваныя на разуменні таго, што «свабода выказвання меркавання і роўнасць з'яўляюцца базавымі правамі і іх рэалізацыя неабходная для ажыццяўлення і абароны ўсіх правоў чалавека. … Плюралізм і разнастайнасць з'яўляюцца крытэрамі свабоды выказвання меркавання.

Рэалізацыя права на свабоду выказвання меркавання дае магчымасць для жывога, шматбаковага грамадскага абмеркавання, з розных перспектыў і розных пунктаў гледжання. Няроўнасць прыводзіць да выключэння пэўных галасоў, падрываючы гэтыя ідэі.

Права кожнага быць пачутым, казаць і браць удзел у палітычным, культурным і сацыяльным жыцці, у сваю чаргу, з'яўляецца неабходнай умовай для дасягнення і ажыццяўлення роўнасці.

Калі людзі пазбаўленыя голасу і магчымасці ўдзелу ў жыцці грамадства, іх праблемы, досвед і хваляванні робяцца нябачнымі, і яны больш уразлівыя перад нецярпімасцю, прадузятым стаўленнем і маргіналізацыяй.

Змест аднаго з прынцыпаў такі: «Палітыкі і іншыя лідары ў грамадстве павінны пазбягаць заяў, якія могуць спрыяць дыскрымінацыі ці ўшчамляць роўнасць».

Аднак адкрыты заклік да тэрору і гвалту «ў адказ», які прагучаў ад старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алега Белаконева, застаўся беспакараным, а больш за сотню звычайных грамадзянаў затрымалі і пазбавілі волі за выказванні, якія дакладна не былі прычынай акту гвалту — гэта ўжо была рэакцыя на тое, што адбылося.

Якой бы гэтая рэакцыя ні была, яна дакладна не павінна зрабіцца нагодай для знявагі, жорсткага абыходжання і зняволення, прынамсі — да прысуду.

Наогул паводле арт. 130 КК караюцца «наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці».

У чым я шчыра ўпэўнены: нельга адным-двума паведамленнямі ў сацыяльнай сетцы распаліць варожасць ці варажнечу, гэты працэс адбываецца не так хутка. Нават такое эпічнае выказванне, як у дэпутата-генерала, само па сабе не прывядзе да таго, што хтосьці (нават у балаклавах) пабяжыць забіваць у адказ на гібель калегі — гэта не працуе так проста.

Яшчэ адным стандартам, толькі ўжо з галіны працэсуальных правоў, з'яўляецца прэзумпцыя на карысць ужывання мераў стрымання, не звязаных з пазбаўленнем волі, да таго часу, пакуль неабходнасць ужывання такіх жорсткіх мер не будзе абгрунтавана. Прычым спасылкі на нейкія надзвычайныя акалічнасці і нават на адну толькі цяжкасць абвінавачванняў такімі падставамі не з'яўляюцца.

Таму відавочныя палітычныя матывы пазбаўлення волі дзясяткаў, а то і сотняў людзей, для кожнага з якіх гэта — трагедыя, якая можа ўзмацняцца жорсткімі ўмовамі ўтрымання».

Чытайце таксама: Больш за 110 беларусаў могуць адначасова сесці за каментары па «справе Зельцэра». Спыталі юрыста, чаго чакаць

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць