У аўторак адбылося закрыццё ў Вярхоўным судзе «Прававой ініцыятывы», апошняй зарэгістраванай праваабарончай арганізацыі. Першы раз суд у ліквідацыі прызначылі яшчэ 19 ліпеня. Цяпер арганізацыю афіцыйна ліквідавалі адпаведнай судовай пастановай, піша «Радыё Свабода».

«Прававая ініцыятыва» — некамерцыйная недзяржаўная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека. Створана ў 1996 годзе.

16 ліпеня па месцы рэгістрацыі старшыні аб’яднання Вікторыі Фёдаравай адбыўся ператрус у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Сама кіраўніца ад сёлетняга сакавіка вымушана знаходзіцца за межамі Беларусі.

З сярэдзіны ліпеня ў Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацыяў. Геаграфія зліквідаваных уладамі ўстаноў ахапіла практычна ўсю Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0