Пытанне гучала наступным чынам: [Пасля затрымання журналіста Генадзя Мажэйкі] «Камсамольская праўда» была вымушаная закрыць свой філіял у Беларусі. Як вы можаце сказаць, ці пачуў беларускі бок вас, прэзідэнта РФ ці можна сказаць, што пакуль не наладжаны дыялог?

«Не, у дадзеным выпадку мы бачым, што, ну, па ўсёй бачнасці адзінае правільнае рашэнне прыняло выданне аб закрыцці гэтага падраздзялення ў Беларусі. Можна выказаць шкадаванне ў сувязі з тым, што ў Беларусі спыніла працу наша вельмі аўтарытэтнае, папулярнае і вельмі паважанае выданне. Мы па-ранейшаму лічым і перакананыя, што ўсе законныя правы журналістаў павінны быць забяспечаныя» — адказаў Пяскоў. 

Што да затрыманага Генадзя Мажэйкі, то Пяскоў заявіў наступнае: «Справа ў тым, што мы не маем ніякіх юрыдычных падстаў займацца абаронай інтарэсаў гэтага журналіста, таму што ён з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, мы ніякім чынам не маем права ўмешвацца ў яго адносіны з беларускімі ўладамі», — цытуе прадстаўніка Крамля ТАСС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0