Да 14:34 кошт лістападаўскіх ф'ючарсаў па індэксе самога ліквіднага еўрапейскага хаба TTF у Нідэрландах спыніўся на ўзроўні €118,25 за МВт гадзіну (або $ 1417 за 1 тыс. куб. м па бягучым курсе).

Да 14:35 падзенне працягнулася да $1325 за тысячу кубоў. Такім чынам, кошт 1 тыс. куб. м газу аказаўся ніжэйшым, чым падчас адкрыцця таргоў ($1510 за тыс. куб. м па стане на 09:00).

Цэны на газ у Еўропе растуць на працягу ўсяго года. Сярод прычын — адмова «Газпрама» браніраваць дадатковыя магутнасці для транзіту газу праз Украіну напярэдадні запуску «Паўночнага патоку — 2».

Запасы газу ў падземных сховішчах Еўропы застаюцца ніжэйшымі за леташнія пасля халоднай зімы.

Эксперт: Беларусь атрымлівае падвойную выгаду ад высокіх цэнаў на газ у Еўропе 

Цана на газ у Еўропе б'е рэкорды. Што адбываецца?

Напружанасць паміж Германіяй і ЗША і «геапалітычная зброя». За што крытыкуюць трубаправод «Паўночны паток — 2»?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0