У яго прыватнай перапісцы ў Instagram міліцыянты знайшлі паведамленне, якое Вадзім пераслаў са старонкі тэлеканала, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.

За гэта ў Цэнтральным РУУСе на Вадзіма склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Суддзі Дзмітрыю Карсюку хлопец растлумачыў, што не ведаў пра тое, што старонка выдання нават у Instagram прызнана экстрэмісцкай. Довады на суддзю не падзейнічалі — ён прызнаў Хахлова вінаватым і арыштаваў яго на 15 сутак.

«Я ведала, што будуць палітвязні, катаванні, смерці». Праваабаронца Наста Лойка пра тое, чаму застаецца ў Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0