Нагадаем, 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні, танчылі — людзей разагналі вадамётам, а потым завялі адну з самых масавых крымінальных спраў пасля пратэстаў.

Суддзя Марыя Аліферук вынесла наступныя прысуды:

  • палітвязень Алег Кулеш — 1 год і 7 месяцаў калоніі;
  • Мікіта Дзімітрыеў — 2 гады «хіміі».
  • Сяргей Кунцэвіч і Ганна Кашырскіх — 1,5 года «хіміі»;
  • Таццяна Пякарская і Дзмітрый Макарэвіч — 1,5 года хатняй «хіміі».

Па «справе карагодаў» ужо асуджана 87 чалавек. Агулам ім прысудзілі:

  • 71,5 года «хіміі»;
  • 66,5 года «хатняй хіміі»;
  • 9 гадоў і 2 месяцы калоніі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0