За верасень ЗВР знізіліся на 36,8 млн (на 0,4 працэнта) пасля росту ў жніўні на 1 млрд 54,3 млн (на 14,2 працэнта).

Зніжэнне абумоўлена планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў на 240 млн даляраў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата, тлумачыць Нацбанк.

Падтрыманню ўзроўню ЗВР у верасні спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама купля Нацбанкам замежнай валюты на біржы.

На 1 студзеня 2022 года ЗВР павінны скласці не менш за 6,0 млрд даляраў.

Нацбанк змякчае палітыку, крэдыты стануць больш даступнымі? Разбіраемся з экспертам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0