Мігранты на мяжы Беларусі. Фота: прэс-служба ДПК

Мігранты на мяжы Беларусі. Фота: прэс-служба ДПК

«Сітуацыя з бежанцамі знаходзіцца пад кантролем, — сцвярджае Кубракоў. — Ніякіх праблемных пытанняў на тэрыторыі Беларусі няма. На разнастайных тэлеграм-каналах з’яўляецца інфармацыя, што праходзяць групы баевкіоў, так званых нелегальных мігрантаў.

Хачу сказаць як міністр унутраных справаў: праваахоўнікамі сітуацыя цалкам кантралюецца. Да нас звярнуліся па дапамогу 368 бежанцаў.

Дапамога з боку дзяржавы ім цалкам аказваецца. 56 грамадзян, у якіх не было магчымасці спыніцца ў гасцініцах, забяспечыць сябе жыллём, звярнуліся да нас.

На сёння створаныя спецыяльныя пункты аказання дапамогі бежанцам на тэрыторыі Віцебскай і Гомельскай абласцях, ім аказваецца як матэрыяльная, так і псіхалагічная дапамога. У гэтым пытанні ніякай праблемы няма».

Узнікаюць пытанні да фармулёвак міністра: хто і як налічыў у Беларусі дадатковых 368 бежанцаў.

Атрыманне такога статусу — доўгая і складаная працэдура, нельга назваць бежанцам любога мігранта. Кожны такі заяўнік павінен пацвердзіць, што на радзіме яму сапраўды пагражае небяспека. Міграцыйная служба вывучае прадстаўленыя дакументы і толькі пасля гэтага выносіць рашэнне, то-бок аўтаматычна статус бежанца ніхто атрымаць не можа. 

За ўвесь 2020 год статус бежанца ў Беларусі атрымалі ўсяго 5 чалавек, а звярнулася з такім запытам 589 чалавек (на першым месцы выхадцы з Украіны, на другім — з Расіі, на трэцім — з Сірыі).

Усяго ж на канец 2020-га ў Беларусі было 311 бежанцаў (на першым месцы выхадцы з Афганістана, на другім — з Грузіі, на трэцім — з Сірыі). Гэта звесткі Упраўлення Вярхоўнага камісара па справах бежанцаў ААН у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0