«Мы прапанавалі наймальнікам сумесна з прафсаюзамі падумаць аб дадатковых ільготах для работнікаў, якія вырашылі прышчапіцца. Гэта можа быць матэрыяльная дапамога, прадастаўленне работніку ў дзень вакцынацыі або ў наступны дзень (пры дрэнным самаадчуванні) адпачынку з захаваннем сярэднядзённага заробку, іншыя варыянты стымулявання. Аформіць гэта можна ў выглядзе дапаўненні ў калектыўныя дамовы або загаду наймальніка», — патлумачыла кіраўнік раённага аб'яднання Аксана Высагроцкая.

Па яе словах, прафсаюзная ініцыятыва знаходзіць водгук у калектывах. Дадатковую падтрымку пасля двух кампанентаў вакцыны ўжо атрымліваюць работнікі раённага ЖКГ, ААТ «Белавежскі», «Александрыя-Агра», «Аграніва».

Памер выплат — ад 50 да 200 рублёў.

Вызначаюцца з сумамі ў СТАА «Белавежскія сыры», адміністрацыі «Белавежскай пушчы», ДБУ-137.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0