Раней міністэрства фінансаў апублікавала праект, у адпаведнасці з якім фізасобы, якія цалкам альбо часткова валодаюць кватэрамі, становяцца плацельшчыкамі падатку на нерухомасць.
Ад выплаты падатку будуць вызваленыя наступныя катэгорыі грамадзян:
пенсіянеры, недзеяздольныя грамадзяне, інваліды 1-й і 2-й групы, непаўналетнія дзеці, члены шматдзетных сем’яў, вайскоўцы тэрміновай службы і тыя, хто праходзяць альтэрнатыўную службу, а таксама ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Сума новага падатку будзе фарміравацца на аснове разліковага кошту 1 квадратнага метра тыпавога капітальнага будынка на 1 студзеня, а таксама агульнай плошчы жылога памяшкання і стаўкі падатку ў памеры 0,1%.