spring96.org

spring96.org

Мінчанку Святлану Бараноўскую судзілі за абразу прадстаўніка ўлады. Жанчыну абвінавачвалі ў тым, што яна пакінула абразлівы каментар пад фатаграфіяй дзевяці супрацоўніц АМАП у адным з тэлеграм-каналаў, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя пастанавіла выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды шасці супрацоўніцам АМАП па 500 рублёў і тром — па 1 тысячы рублёў.

На судзе Святлана патлумачыла: «На эмоцыях пакінула гэты кароткі каментар, закрыла канал і даволі хутка забылася. Гэта як калі ідзеш і выпадкова стукнешся пальцам аб вугал, скажаш дрэннае слова і пойдзеш далей — і гэта не азначае кагосьці абразіць».

Жанчына прасіла строга не караць і паменшыць памер выплат кампенсацый: адна з пацярпелых заявіла пазоў у 10 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0