Побач з цэнтральнай аптэкай аўтамабіль ГАЗель хуткай дапамогі заехаў у Mercedes-Benz Sprinter. Па словах відавочцаў, кіроўца «хуткай» паводзіў сябе вельмі падазрона, ледзь трымаўся на нагах, аднак амаль адразу прыбыў экіпаж ДПС — і кіроўца паспрабаваў збегчы. У выніку яго затрымалі, а пасля агляду і «афармлення» аварыі адвезлі дадому, піша slutsk-gorod.by.

Сітуацыю пракаментавалі ў Слуцкай ДАІ. Устаноўлена, што мікрааўтобус Mercedes спыніўся перад пешаходным пераходам для пропуску пешаходаў, у гэты момант у яго ззаду заехала ГАЗель хуткай дапамогі, брыгада якой ехала на выклік. У выніку сутыкнення бус выкаціўся наперад прыкладна на 15 метраў.

Цудам ніхто не пацярпеў, у момант удару пешаходы яшчэ не выйшлі на праезную частку.

Высветлілася, што кіроўца «хуткай» раніцай прыйшоў на працу цвярозым, прайшоў медагляд і выехаў на лінію. Пры сабе ў яго было спіртное, якое ён ужываў на працягу працоўнага дня. Алкатэст паказаў у крыві парушальніка 4 праміле алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0