Дома ў Іны канфіскавалі тэхніку. Акрамя гэтага, у кватэры знайшлі БЧБ-сцяг, які пры панятых унеслі ў пратакол. Але потым, па словах Драніцы, сілавікі адпусцілі панятых, разгарнулі сцяг і самастойна павесілі на акно, прыляпіўшы яго скотчам, паведамляюць праваабаронцы.

Сцяг адразу сфатаграфавалі для пратакола па адміністрацыйнай справе. У Фрунзенскім РУУСе, куды жанчыну прывезлі толькі пасля допыту ў ГУБАЗіКу, склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне».

Іна на судзе адзначыла, што яе суседзі могуць пацвердзіць, што сцяг на акне ніколі не вісеў. Але суддзя Фрунзенскага раёна Таццяна Палулех адхіліла хадайніцтва адвакаткі аб выкліку суседзяў на суд. Сведка-міліцыянт на судзе распавёў, што панятыя прыйшлі толькі пасля таго, як міліцыянты знялі БЧБ-сцяг з акна. На пытанне адвакаткі, чаму яны не знялі пры панятых, міліцыянт адказаў: «Я не разумею, чым бы гэта дапамагло».

Суддзю здзівілі паказанні Драніцы наконт вывешанага міліцыянтамі сцяга, таму Палулех запыталася, для чаго гэта спатрэбілася ГУБАЗіКу. 

«Каб пакараць мяне за нязгоднасць», — адказала Іна Драніца.

Вынікам суда стаў 30-сутачны арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0