Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Марыя Тарасенка

Для Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы — тры гады пазбаўлення волі, Марыі Тарасенка — два з паловай года калоніі. Марыя знаходзіцца пад падпіскай аб нявыедзе, а Леанід і Таццяна — пад вартай з 18 і 21 студзеня адпаведна, паведамляюць праваабаронцы.

Усяго па крымінальнай справе было дапытана каля 200 чалавек. Па інфармацыі Леаніда, на судзе быў дапытаны 61 чалавек — у асноўным, гэта кліенты, якія звярталіся да праваабаронцы па прававую дапамогу:

«Усе сведкі ў судзе сказалі праўду, і гэта галоўнае. Прыемна чуць, як людзі, якія прыходзяць у суд па позвах, кажуць «дзякуй», звяртаючыся да мяне ў клетку. І гэта нягледзячы на заўвагі суда».

Нагадаем, Леанід Судаленка з 18 студзеня знаходзіцца пад вартай у СІЗА. У ізалятары з 21 студзеня таксама ўтрымліваецца Таццяна Ласіца. У дачыненні да Марыі Тарасенка абраная мера стрымання ў выглядзе абавязацельства аб яўцы і падпіскі аб нявыездзе.

Як распавёў у сваіх лістах праваабаронца «Вясны», у віну яму ставіцца:

  • эпізод з дровамі, якія Леанід прывёз дзецям з шматдзетнай сям’і, бацьку якой потым асудзілі за «беспарадкі»;
  • відэа на ютубе, дзе праваабаронца тлумачыць блогеру Андрэю Павуку, што такое пратэст людзей;
  • заклік у сацыяльных сетках сустрэць з ІЧУ жыхарку Гомеля Марыю Тульжанкову пасля 15 сутак;
  • семінар па лічбавай бяспецы для праваабаронцаў;
  • аплата штрафаў, пошлін за зварот у суд і дапамогу адвакатаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?