«Пытанне гэты абмяркоўвалася. Я размаўляў чарговы раз з маім калегам, міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. У нас ёсць агульнае разуменне неабходнасці зрабіць усё, каб расійскія СМІ ў Беларусі і беларускія СМІ ў Расіі працавалі ў максімальна камфортных умовах. У нас ёсць некаторыя ідэі, якія мы будзем рэалізоўваць у найбліжэйшы час», — цытуе Сяргея Лаўрова ТАСС.

Нагадаем пра сітуацыю з «Камсамольскай праўдай» у Беларусі», сайт якой быў заблакаваны раніцай 29 верасня, а 1 кастрычніка затрыманы журналіст Генадзь Мажэйка. Повадам стаў артыкул журналіста, апублікаваны вечарам 28 верасня, дзе давалася слова аднакласніцы праграміста Андрэя Зельцэра, які падчас перастрэлкі на вуліцы Якубоўскага забіў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Мажэйку выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: арт. 130 КК РБ (Распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы) і арт. 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады). 

5 кастрычніка было прынята рашэнне пра закрыццё беларускай рэдакцыі «Камсамолкі».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?