1. Міхаіл Чамурака асуджаны судом Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці па арт. 188 КК за паклёп да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  2. Уладзімір Сушко асуджаны судом Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка міліцыі ў тэлеграме да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  3. Аляксандр Літвішчанка асуджаны судом Кастрычніцкага раёна горада Магілёва па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 368 КК (Абраза прэзідэнта) да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
  4. Аляксандр Жыхарэвіч асуджаны па арт. 369 КК за абразу міліцыянтаў да двух гадоў і васьмі месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  5. Аляксандр Курганскі затрыманы за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі мінчука Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Яму выстаўленыя абвінавачванні па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
  6. Аксана Каспяровіч затрымана за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі мінчука Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Ёй выстаўленыя абвінавачванні па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
  7. Артур Жвірыдоўскі асуджаны судом Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) і арт. 370 КК (Знявага дзяржаўных сімвалаў) да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
  8. Ігар Бузук асуджаны судом Кастрычніцкага раёна горада Гродна па арт. 370 КК (Знявага дзяржаўных сімвалаў) да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0