«Удзельнікі Усебеларускага народнага сходу — найлепшыя людзі краіны. Знаёмства з імі, сумесная праца дадуць неацэнны досвед, веды і навыкі», — казала Бажэна напярэдадні УНС.

22-гадовая выкладчыца-стажорка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права таксама ўваходзіць у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая займаецца распрацоўкай новай рэдакцыі дакумента. Усяго ў складзе камісіі 36 чалавек. 

Упершыню з Лукашэнкам маладая юрыстка перасеклася ў кастрычніку 2018 года падчас яго сустрэчы са студэнтамі ў Гродне.

Праз месяц яна разам з групай студэнтаў прыехала ў Мінск, каб паглядзець на Палац Незалежнасці. Праз год, у снежні 2019 года, яе запрасілі на Венскі баль у Мінску, дзе таксама быў Лукашэнка. 

У 2020 годзе яе бачылі побач з Лукашэнкам на балі выпускнікоў.

Бажэна спрабавала сябе не толькі ў якасці выкладчыка і юрыста. Яна паўдзельнічала ў Нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь — 2020». Тады правядзенне конкурсу было прыпынена на нявызначаны тэрмін з-за пандэміі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0