Падчас выпрабаванняў апарат праляцеў праз нізкаарбітальную прастору, але не змог дасягнуць зададзенай цэлі, прайшоўшы за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад яе.

У той жа час выпрабаванні заспелі выведку ЗША «знянацку», піша выданне. Як адзначылі яго суразмоўцы, пуск паказаў, што Кітай дамогся «прагрэсу ў распрацоўцы гіпергукавай зброі» і значна далей прасунуўся ў гэтым, чым лічылі амерыканскія ўлады.

Тэарэтычна гэтая ракета можа лётаць праз Паўднёвы полюс. «Гэта стала б вялікай праблемай для амерыканскіх вайскоўцаў, паколькі іх сістэмы СПА сканцэнтраваны на адлюстраванні магчымых нападаў з паўночнага палярнага напрамку», — піша FT.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?