Агульная колькасць зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі на 17 кастрычніка склала 571 987, за апошнія суткі выяўлены 1981 хворы, сцвярджае Міністэрства аховы здароўя.

Усяго ў беларускіх лабараторыях праведзена 9 116 950 тэстаў на COVID-19, з гэтага ліку за апошнія суткі — 40 500 тэстаў.

Выпісаныя з медустаноў 545 245 пацыентаў з раней устаноўленым дыягназам COVID-19. За суткі ачунялі 2173 чалавекі. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ў краіне памерлі 4402 хворых. За суткі — 16.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0