Вучань шостага класа зрабіў два стрэлы ў сцяну і столь, пасля чаго яго затрымалі. У выніку інцыдэнту, які адбыўся да пачатку заняткаў, ніхто не пацярпеў.

Падчас страляніны ў школе знаходзіліся больш за 300 вучняў і 30 педагогаў. Усе яны самастойна пакінулі будынак.

Падлетка раззброіла дырэктарка школы, угаварыўшы яго зайсці на размову да сябе ў кабінет.

Адзін са сведак сцвярджае, што школьнік паводзіў сябе неадэкватна. «Здзяйсняючы стрэлы ў паветра ён выкрыкваў няскладныя фразы, а пры затрыманні крычаў, што кіруецца «ўказаннямі Бога», — распавёў ён.

Сам падлетак заявіў, што ў школе яго цкавалі. «Затрыманы падлетак паведаміў, што падставай для яго правіны стала дрэннае стаўленне аднакласніцы, рэгулярныя крыўды, а таксама булінг», — паведаміла крыніца.

Па папярэдніх даных, зброю падлетак узяў у бацькі. Яно афіцыйна зарэгістравана і знаходзіцца на ўліку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0