Кіраўнік прафсаюза Хайка Тэгац у лісце да федэральнага міністра ўнутраных спраў Хорста Зеехофера папярэдзіў аб небяспецы «калапсу» на мяжы, паколькі колькасць мігрантаў, затрыманых на мяжы, «расце амаль выбухова» ўжо некалькі месяцаў, піша Deutche Welle.

Паводле газеты, Тэгац адзначыў у лісце міністру, што колькасць выяўленых нелегальных уездаў праз мяжу з Польшчай у цяперашні час роўная адпаведнаму паказчыку на аўстрыйскай мяжы ў 2013 годзе.

Прафсаюзны лідар заявіў аб «істотнай дадатковай нагрузцы» на нямецкіх паліцэйскіх, а таксама пра «значную рызыку для здароўя», бо ўзровень захворвання на каранавірус SARS-CoV-2 у краінах, адкуль прыбываюць мігранты, застаецца вельмі высокім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0