Фота з сайта Пасольства Францыі

Ад’езд пасла быў вынікам нежадання Парыжа ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

На сайце пасольства Францыі з'явілася пасланне Нікаля дэ Лякоста беларускаму народу.

«Дарагія сябры! Дазвольце мне сёння адправіць вам развітальнае пасланне. Нам з жонкай, на жаль, давядзецца пакінуць Беларусь. Як вы ведаеце, Францыя не прызнала вынікі выбараў 9 жніўня 2020 года, і я не ўручаў свае даверчыя граматы. 

Мы правялі тут цяжкія, але незабыўныя дні. У нас было шмат цікавых сустрэч і адкрыццяў. Мы сустрэлі шмат смелых і моцных духам людзей. Мы з жонкай адкрылі для сябе шчодрасць Беларусі і беларусаў. Вы назаўжды застаняцеся ў нашых думках. Ведайце, што мы застанёмся побач з вамі. Мы заклікаем вас ніколі не губляць надзею на лепшыя дні. Убачымся хутка!» — гаворыцца ў пасланні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?