«Я хачу без слёз, без стогнаў сказаць: сітуацыя цалкам кантраляваная, праводзіцца ўвесь комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку, на перапыненне эпідэмічнага працэсу і на лячэнне пацыентаў, пра які ў тым ліку сёння ідзе гаворка», — сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

У гэты ж час ён адзначыў, што чацвёртая хваля характарызуецца высокім ростам захворвання, з якім краіна яшчэ не сутыкалася.

Нагадаем, учора Міністэрства аховы здароўя праз кавід прыпыніла аказанне планавай медыцынскай дапамогі. Гаворка ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемстваў, выкананні рэабілітацыйнай дапамогі, фізіятэрапеўтычных працэдур, маніпуляцый падчас знаходжання ў аддзяленнях дзённага знаходжання.

За апошнія дні ў Беларусі былі абноўленыя рэкорды па колькасці новых выпадкаў кавіду за дзень і па колькасці смерцяў.

Беларусь займае адно з апошніх месцаў у Еўропе па ўзроўні вакцынацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0