Фота pxfuel.com.

Фота pxfuel.com.

У біяграфіі Макуіна «Кроў пад скурай» гісторык моды Джудыт Уот напісала: стварэнне бамстараў прывяло да таго, што цэлае пакаленне пачало насіць штаны з заніжанай таліяй. Цяпер гэты прадмет адзення вяртаецца на подыумы і ў крамы. Разам з бамстарамі модніцам трэба звярнуць увагу і на іншыя трэнды з 90-х, напрыклад на майкі на шлейках і авальныя сонечныя акуляры, тлумачыць Guardian.

За час з красавіка 2020 па красавік 2021 года колькасць пошукавых запытаў у Брытаніі, звязаных з джынсамі з заніжанай таліяй, вырасла на 73%. У гэтым годзе такія штаны з’явіліся ў калекцыях вялікіх брэндаў — Miu Miu і Rokh, іх носяць зоркі накшталт Бэлы Хадзід і Крысціны Агілеры.

Аднак не ўсе жанчыны рады вяртанню бамстараў. Шмат хто з модніц глядзіць на трэнд з жахам, бо такія штаны пасуюць зусім не кожнай. Карыстальнікі сацыяльных сетак пішуць, што ў 1990-я і 2000-я, калі бамстары былі папулярныя, стаўленне да жаночай фігуры было іншым. Тады не існавала моды для людзей, што носяць памер большы за 46-48, і бамстары таксама не спрыяюць прыняццю цела такім, якое яно ёсць. Гэта прадмет адзення, які дэманструе жывот і таму падкрэслівае любыя недахопы фігуры.

Але ж ёсць зоркі, якія ніколі не адмаўляліся ад бамстараў, і адна з іх — Брытні Спірс. У канцы 90-х кліп на яе песню Baby One More Time дапамог зрабіць бамстары папулярнымі, і ў інстаграме спявачкі дагэтуль хапае фота ў такіх штанах. У апошні год Брытні і гісторыя з яе бацькам, што быў пазбаўлены права кантролю над спявачкай, былі ў цэнтры ўвагі СМІ. Магчыма, гэта выклікала рост цікаўнасці і да стылю адзення зоркі.

Памятаеце дзіўны чайны грыб з 90-х? Цяпер ён у трэндзе ва ўсім свеце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0